EMBER_CLI_FASTBOOT_BODY

Багі, духі, героі: персанажны код беларускай міфалогіі

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.

About this course

У масавай свядомасці склалася стэрэатыпнае ўспрыманне міфалогіі менавіта ў якасці аповедаў пра багоў і герояў. І гэты самы распаўсюджаны аспект мае ці не найбольшую ступень фальсіфікацыі. Праз неякасную навукова-папулярную літаратуру, экскурсіі, СМІ і інтэрнэт-рэсурсы распаўсюджваецца вялікая колькасць недакладнай і памылковай інфармацыі пра беларускія міфалагічныя персанажы, якая паступова замяшчае матэрыял аўтэнтычнай народнай традыцыі.


Мэта курса – сістэматызаваць акадэмічныя веды і звесткі крыніц па персанажнаму коду беларускай міфалогіі і сфармаваць у аўдыторыі асноўныя веды па дадзенай тэме. Курс выконвае адукацыйныя і асветніцкія задачы, якія скіраваны на захаванне і наступнае развіццё беларускай культуры.

___


Відэа-курс створаны ў рамках праекта “ЭТНААКАДЭМІЯ. Анлайн-курсы па этнаграфіі, народных рамёствах і народным мастацтве” пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза і сафінансавання DVV International (са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, Германія).  Пасведчанне аб рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі ад 08.06.2018 №03-08/274 выдадзена РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» (УНП 102292969) 

Сайт праекта: https://academy.ethno.by/  



Who is this course for

Курс разлічаны на навучэнцаў вышэйшых навучальных устаноў, магістрантаў і аспірантаў, а таксама на шырокае кола зацікалеўных у тэме беларускай культуры. Відэа-курс можа быць выкарыстаны ў якасці дапаможнага навучальнага матэрыяла ў вышэйшых навучальных установах з выкладаннем гуманітарных дысцыплін. Таксама курс можа быць выкарыстаны пры падрыхтоўцы (і на курсах павышэння кваліфікацыі) гідаў-экскурсаводаў, супрацоўнікаў музеяў і турыстычных комплексаў, аграсядзібаў.

Meet the Instructors

User picture
Дзмітрый Скварчэўскі
Кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навуковыя інтарэсы: паганства, міфалогія, этнаастраномія, сакральная геаграфія.

Course content

Уводзіны
  1.  
     
  2.  
     
Багі
Духі
Героі

Learners' reviews

Надзвычай пазнавальныя і карысныя заняткі з добрым выкладчыкам.
Вельмі цікавыя лекцыі! Дзякую за насычанасць інфармацыі!
неверагодна цікава, немагчыма адарвацца) дзякуй вялікі

Share this course