О курсе
Мэта курса: Паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі.
Задачы курса:
- Вызначыць месца і ролю этнаграфіі Беларусі ў сістэме айчыннай гуманітарыстыкі.
- Азнаёміць з гісторыяй этнаграфічнага вывучэння Беларусі.
- Даць характарыстыку асноўных этапаў этнічнай гісторыі Беларусі.
- Азнаёміць з асноўнымі метадамі палявых этнаграфічных даследаванняў.
- Скласці ўяўленне пра традыцыйныя гаспадарчыя заняткі беларусаў і асноўныя аспекты матэрыяльнай культуры.
- Даць веды па асаблівасцях грамадскага і сямейнага быту беларусаў у гістарычнай рэтраспекцыі.
- Азнаёміць з асноўнымі рытуаламі сямейнага і календарнага цыклаў.
- Даць характарыстыку беларускага фальклору, сістэме народных ведаў, уяўленняў і традыцыйных вераванняў.
У аснове курса — вучэбна-метадычны комплекс, распрацаваны аўтарам на падставе шматгадовага досведу выкладання ў Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Відэа-курс створаны ў рамках праекта “ЭТНААКАДЭМІЯ. Анлайн-курсы па этнаграфіі, народных рамёствах і народным мастацтве” пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза і сафінансавання DVV International (са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, Германія). Пасведчанне аб рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі ад 08.06.2018 №03-08/274 выдадзена РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» (УНП 102292969)
Сайт праекта: https://academy.ethno.by/
Для кого этот курс
Курс прызначаны для студэнтаў гуманітарных і педагагічных спецыяльнасцей дзённай і завочнай форм навучання, а таксма ўсіх зацікаўленых беларускай традыцыйнай культурай.