Этнаграфія Беларусі — базавы курс

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

О курсе

Мэта курса:  Паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі.

Задачы курса:

  1. Вызначыць месца і ролю этнаграфіі Беларусі ў сістэме айчыннай гуманітарыстыкі.
  2. Азнаёміць з гісторыяй этнаграфічнага вывучэння Беларусі.
  3. Даць характарыстыку асноўных этапаў этнічнай гісторыі Беларусі.
  4. Азнаёміць з асноўнымі метадамі палявых этнаграфічных даследаванняў.
  5. Скласці ўяўленне пра традыцыйныя гаспадарчыя заняткі беларусаў і асноўныя аспекты матэрыяльнай культуры.
  6. Даць веды па асаблівасцях грамадскага і сямейнага быту беларусаў у гістарычнай рэтраспекцыі.
  7. Азнаёміць з асноўнымі рытуаламі сямейнага і календарнага цыклаў.
  8. Даць характарыстыку беларускага фальклору, сістэме народных ведаў, уяўленняў і традыцыйных вераванняў.

У аснове курса — вучэбна-метадычны комплекс, распрацаваны аўтарам на падставе шматгадовага досведу выкладання ў Полацкім дзяржаўным універсітэце.



 

 

Відэа-курс створаны ў рамках праекта “ЭТНААКАДЭМІЯ. Анлайн-курсы па этнаграфіі, народных рамёствах і народным мастацтве” пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза і сафінансавання DVV International (са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, Германія).  Пасведчанне аб рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі ад 08.06.2018 №03-08/274 выдадзена РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» (УНП 102292969) 

Сайт праекта: https://academy.ethno.by/  

 

 

 

Для кого этот курс

Курс прызначаны для студэнтаў гуманітарных і педагагічных спецыяльнасцей дзённай і завочнай форм навучання, а таксма ўсіх зацікаўленых беларускай традыцыйнай культурай.

Наши преподаватели

Программа курса

загружаем...
Price: Бесплатно

Расскажите о курсе друзьям

Price: Бесплатно