Багі, духі, героі: персанажны код беларускай міфалогіі

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.

О курсе

У масавай свядомасці склалася стэрэатыпнае ўспрыманне міфалогіі менавіта ў якасці аповедаў пра багоў і герояў. І гэты самы распаўсюджаны аспект мае ці не найбольшую ступень фальсіфікацыі. Праз неякасную навукова-папулярную літаратуру, экскурсіі, СМІ і інтэрнэт-рэсурсы распаўсюджваецца вялікая колькасць недакладнай і памылковай інфармацыі пра беларускія міфалагічныя персанажы, якая паступова замяшчае матэрыял аўтэнтычнай народнай традыцыі.


Мэта курса – сістэматызаваць акадэмічныя веды і звесткі крыніц па персанажнаму коду беларускай міфалогіі і сфармаваць у аўдыторыі асноўныя веды па дадзенай тэме. Курс выконвае адукацыйныя і асветніцкія задачы, якія скіраваны на захаванне і наступнае развіццё беларускай культуры.

___


Відэа-курс створаны ў рамках праекта “ЭТНААКАДЭМІЯ. Анлайн-курсы па этнаграфіі, народных рамёствах і народным мастацтве” пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза і сафінансавання DVV International (са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, Германія).  Пасведчанне аб рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі ад 08.06.2018 №03-08/274 выдадзена РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» (УНП 102292969) 

Сайт праекта: https://academy.ethno.by/  



Для кого этот курс

Курс разлічаны на навучэнцаў вышэйшых навучальных устаноў, магістрантаў і аспірантаў, а таксама на шырокае кола зацікалеўных у тэме беларускай культуры. Відэа-курс можа быць выкарыстаны ў якасці дапаможнага навучальнага матэрыяла ў вышэйшых навучальных установах з выкладаннем гуманітарных дысцыплін. Таксама курс можа быць выкарыстаны пры падрыхтоўцы (і на курсах павышэння кваліфікацыі) гідаў-экскурсаводаў, супрацоўнікаў музеяў і турыстычных комплексаў, аграсядзібаў.

Наши преподаватели

Программа курса

загружаем...
Price: Бесплатно

Расскажите о курсе друзьям

Price: Бесплатно